Подождите, идет загрузка сайта ...

2009_06_037 і 8 мая НАТА адчыніла свае дзверы для дэлегацыі выкладчыкаў і студэнтаў з БДУ, а дакладней — з факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта. Сустрэча праходзіла ў штаб-кватэры арганізацыі, што ў Брусэлі. Удзельнікі атрымалі магчымасць наведаць таксама і ваенны штаб НАТА ў Монсе (Бельгія). Два дні прайшлі ў форме брыфінгаў з удзелам чыноўнікаў гэтай міжнароднай арганізаціі, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі розных структур і аддзяленняў. Арганізатарам і ініцыятарам сустрэчы стала аддзяленне публічнай дыпламатыі НАТА, якое займаецца наладжваннем сувязей паміж арганізацыяй і іншымі краінамі свету. Падчас сустрэч падымаліся пытанні міжнароднай і еўрапейскай бяспекі, структуры, сферы дзейнасці арганізацыі, механізму прыняцця рашэнняў, адносінаў з іншымі краінамі. Асаблівая ўвага надавалася пытанням супрацоўніцтва Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора з Расіяй, Украінай і Беларуссю. Мерапрыемства ўвогуле атрымалася вельмі прыязным, насычаным і інфарматыўным. Прадстаўнікі НАТА адзначылі высокую актыўнасць беларускіх удзельнікаў, з беларускага боку прагучала падзяка за цёплы прыем.

2009_06_03_02

Контактная информация

  • Адрес: г. Минск, ул. Ленинградская, 20
  • Почтовый адрес: 220030, г. Минск, пр. Независимости, 4
  • Телефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Политика в отношении обработки cookie-файлов

Мы в социальных сетях