Select your language

Сёння, 17 верасня 2026г.,студэнты факультэта міжнародных адносін разам з дэканам А.А.Дастанка прынялі ўдзел у напісанні Рэспубліканскага дыктанта "Дзень народнага адзінства". Тэкст дыктанта, прысвечанага патрыятызму, памяці і адзінству краіны, у традыцыйным анлайн-фармаце прачытаў вядомы буларускі блогер Андрэй Максімаў. Паспрабаваць свае сілы змог кожны жадаючы.

Арганізатары адзначаюць, што дыктант будзе спрыяць папулярызацыі беларускай мовы і ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці, аб’ядноўваючы ўдзельнікаў розных узростаў і прафесій. Кожны ўдзельнік пасля завяршэння дыктанта мае магчымасць праверыць сябе па апублікаваным арыгінале тэксту.