Select your language

22 лютага 2024 г. на факультэце міжнародных адносін з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (21.02) адбылася сустрэча з беларускім паэтам-лірыкам, эсэістам і празаікам Леанідам Дранько-Майсюком. 

Леанід Дранько-Майсюк – аўтар словаў Гімна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, шматлікіх вершаў пра каханне, празаічных твораў, эсэ. Нa ягo cлoвы нaпicaнa звыш 40 пeceнь, мнoгiя з якix cтaлi вeльмi пaпyляpнымi.

Паэт-творца з першых хвілін сустрэчы захапіў слухачоў сваёй натхнёнасцю, глыбіней думкі і адкрытасцю. У сваім выступе прамоўца ўздымаў важныя пытанні культуры і прызначэння творчасці, артыстычна чытаў выршы на тэму кахання, з павагай і любоўю звяртаўся да  ўдзельнікаў і гэтым самым паказваў моладзі, як важна ўмець ствараць сабе і блізкім добры настрой.

Сустрэча пакінула вельмі прыемныя і цёплыя  ўражанні!  Хочацца таксама адзначыць, што, на думку ўдзельнікаў, Л. Дpaнькo-Maйcюк сваёй творчасцю гoднa пpaцягвae эcтэтычнyю тpaдыцыю cycвeтнaгa мacтaцтвa i ўзбaгaчae ягo ўлacнымi знaxoдкaмi, зpoблeнымi нa глыбoкiм нaцыянaльным гpyнцe.

{gallery}2024/2024_02_22{/gallery}