Кажуць, мова мая аджывае
Век свой цiхi: ёй знiкнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Пiмен Панчанка
Міжнародны дзень роднай мовы, якi заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 годаі, штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Да цыкла мерапрыемстваў на факультэтах БДУ ў межах Тыдня роднай мовы далучылася і кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін. З удзелам студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры Валогіной Вольгі Віктараўны было праведзена выхаваўчае мерапрыемства на англійскай мове «International Mother Language Day». Студэнты выступілі з дакладамі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, аб розных мовах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Асаблiва цiкавай была дыскусія аб статусе беларускай мовы і спосабах яе папулярызацыі і захавання. Шмат увагi надавалася таксама пытанню аб ролi роднай i замежных моў у адукацыi. Заключным акордам мерапрыемства стала вiктарына на веданне беларускай мовы, якая была падрыхтавана студэнтам Станiславам Касцiнавым. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала студэнтам пра каштоўнасць роднай мовы, пра павагу i цярпiмасць да iншых моў i культур, пра важнасць захавання моўнай i культурнай i разнастайнасцi ў свеце ў iнтарасах устойлiвага развiцця грамадства.
У рамках Тыдня роднай мовы студэнты 2 курса (спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны») пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры Аўдзеевай Iрыны Валяўцiнаўны наведалi выставу карцін вядомага беларускага мастака Шрагі Царфіна ў Нацыянальным мастацкім музеі. Кожны студэнт падрыхтаваў прамову, прысвечаную біяграфіі мастака і гісторыі яго твораў. Пра свае незабыўныя ўражанні аб гэтай выставе студэнты раскажуць ў асобным рэпартажы.