20 красавіка, праз 3 тыдні пасля ўступлення ў сілу Дэкрэта № 8, адбыўся семінар на тэму "Прававое рэгуляванне блокчэйн-тэхналогій", арганізаваны кафедрай міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА сумесна з ELSA Belarus.

Спікерамі па тэме выступілі кампетэнтныя ў гэтай галіне спецыялісты:

✔Гай Маеўскі, юрыст Revera, падзяліўся ўступнай інфармацыяй аб развіцці лічбавай эканомікі і аб магчымасцях выкарыстання блокчэйн-тэхналогій у розных сферах; (ПРЭЗЕНТАЦЫЯ)

✔Клім Сташэўскі, партнёр міжнароднай юрыдычнай фірмы "Арцынгер і партнёры", распавёў пра прынцып функцыянавання ICO (Initial Coin Offering) — новай форме прыцягнення інвестыцый для крыптавалютных праектаў і яе перспектывах; (ПРЭЗЕНТАЦЫЯ)

✔Мікіта Макаёў, юрыст міжнароднай юрыдычнай фірмы VILGERTS, патлумачыў, што ўяўляюць сабой smart-кантракты, як яны рэгулююцца і якія патрабаванні да афармлення прадугледжвае айчыннае заканадаўства. (ПРЭЗЕНТАЦЫЯ)

2018_04_20_02_01.jpg 2018_04_20_02_02.jpg 2018_04_20_02_03.jpg

2018_04_20_02_04.jpg