Подождите, идет загрузка сайта ...

Мiжнародны дзень роднай мовы, мiжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30 сесii ЮНЭСКА. Гэты дзень мае на ўвазе заахвочванне моўнай разнастайнасцю i шматмоўнай адукацыяй, а таксама ўспрыманне моўных i культурных традыцый. Дзень святкавання Міжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага. Сярод 25 першых сааўтараў рэзалюцыi Генеральнай канферэнцыi ЮНЭСКА была i наша краіна.

Пасяджэнне паэтычнага клуба кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей было прысвечана гэтаму знамянальнаму дню. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны” ФМА БДУ падрыхтавалi незабыўную сустрэчу, абраўшы для дэкламацыi любiмыя вершы на беларускай мове, а таксама iх пераклады на англiйскую мову. На гэтай сустрэчы студэнты  разважалі таксама пра аўтараў гэтых цудоўных вершаў i ўмовы iх складання. На паседжанні паэтычнага клуба гучалi вершы Пімен Панчанкi, Алеся Ставера, Янкі Купалы, Якуба Коласа. З задавальненнем  студэнты паслухалi верш на беларускай мове, якi склаў адзiн са студэнтаў групы. Студэнты з другіх краін падрыхтавалі вершы i пераклады Іосіфа Бродскага. Акрамя таго быў падрыхтаваны цiкавы квэст на веданне роднай мовы, пераможцы гэтага  спаборніцтва атрымалi ўзнагароды. Усе ўдзельнікі паседжання былi задаволены, што ўнеслi хоць невялiкi, але вельмi важны ўклад у агульную справу  папулярызацыі нашай роднай мовы.

Контактная информация

  • Адрес: г. Минск, ул. Ленинградская, 20
  • Почтовый адрес: 220030, г. Минск, пр. Независимости, 4
  • Телефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы в социальных сетях