2013_10_28_0531 кастрычніка 2013, 16:00 аб'яднанне выпускнікоў брытанскіх універсітэтаў запрашае студэнтаў і аспірантаў на сустрэчу з выкладчыкамі англійскіх універсітэтаў, прысвечаную паслядыпломнай адукацыі ў Вялікай Брытаніі.

Выступоўцы:

Прафесар Алена Карасцелёва, выкладае міжнародныя адносіны ў University of Kent.

Дацэнт Яраслаў Крывой, выкладае права ў University of West London, су-старшыня аб'яднання выпускнікоў брытанскіх універсітэтаў.

Мадэратар:

Яўгені Прэйгерман, су-старшыня аб'яднання выпускнікоў брытанскіх універсітэтаў, выпускнік University of Sussex.

Удзельнікі сустрэчы таксама атрымаюць практычныя парады ад прысутных выпускнікоў, якія ўжо атрымалі адукацыю ў Вялікай Брытаніі і працуюць у Беларусі.

Сустрэча адбудзецца пра падтрымцы ELSA на факультэце міжнародных адносінаў БДУ па адрасе: вул. Ленінградская 20, аўдыторыя 1302.

Пачатак а 16 гадзіне.

Уваход вольны.