17 і 22 сакавіка ў рамках спецкурса “Знешняя палітыка Польшчы” (3 курс спецыяльнасць «Міжнародных адносін») пад кіраўніцтвам праф. кафедры міжнародных адносін У. Е. Снапкоўскага адбыліся чытанні, прысвечаныя памяці загадчыка кафедры міжнародных адносін, доктара гістарычных навук Мечыслава Эдвардавіча Часноўскага (1948–2021). З рэфератамі аб розных аспектах навуковай спадчыны выдатнага вучонага, педагога, дыпламата і дзеяча адукацыі выступілі студэнткі А. Новікава, Ю. Салдаценкава, В. Цімафейчык, Г. Філістовіч.

24 сакавіка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дыпламатыя Беларусі: новыя выклікі», арганізаванай на факультэце міжнародных адносін БДУ, студэнткі А. Новікава, Ю. Салдаценкава, В. Цімафейчык і Г. Філістовіч прадставілі навуковыя даклады: «Вопросы геополитики и геостратегии в работах М. Э. Чесновского», «Преобразования во внутренней и внешней политике в странах восточноевропейского региона в работах М. Э. Чесновского», «М. Э. Чесновский о процессах системной трансформации в странах Средней Европы», «Проблемы внутренней и внешней политики Польши (с 1989 г.) в трудах М. Э. Чесновского». Тэксты выступленняў падрыхтаваныя ў сааўтарстве з прафесарамі кафедры міжнародных адносін С. Ф. Свілас і У. Е. Снапкоўскім. Удзельнікі канферэнцыі ўшанавалі памяць свайго калегі і настаўніка. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

У. Е. Снапкоўскі, прафесар кафедры міжнародных адносін

{gallery}2022/2022_03_22_02{/gallery}