Подождите, идет загрузка сайта ...

22 верасня 2022 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках акцыі "Тыдзень беларускай мовы" адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Аляксандрам Мікалаевічам Бадаком. 

Алесь Бадак – беларускі пісьменнік, публіцыст, крытык, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Першы зборнік вершаў «Будзень» выйшаў у 1989 г. Вядомы таксама як паэт-песеннік і дзіцячы пісьменнік. У розныя часы выйші кнігі для дзяцей: «Мы купілі кракадзіла», «Маленькі чалавек у вялікім свеце», «Верабей з рагаткай», «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» і інш.

Сустрэча пакінула вельмі прыемныя і цёплыя  ўражанні. Тэмы, закранутыя падчас размовы, выклікалі цікавасць ва ўсіх удзельнікаў.  У фае была падрыхтавана выстава кніг Алеся Бадака. На памяць аб сустрэчы  можна было набыць кнігі, у якіх аўтар пакінуў сваім аматарам аўтограф з найлепшымі пажаданнямі.

 

Контактная информация

  • Адрес: г. Минск, ул. Ленинградская, 20
  • Почтовый адрес: 220030, г. Минск, пр. Независимости, 4
  • Телефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы в социальных сетях