Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Эканаміст-міжнароднік» была створана ў 2010 годзе пры кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта для актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў аддзялення "Сусветная эканоміка». Ініцыятарам стварэння і кіраўніком СНДЛ стаў дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін, к.э.н. У. І. Ярашэвіч. Арганізацыйны сход СНДЛ адбылўся 2 красавіка 2010 г. На сходзе былі разгледжаны асноўныя задачы СНДЛ, прынцыпы і метады працы, праграма бліжэйшых дзеянняў.

Удзельнікі СНДЛ: у праекце прымаюць удзел 11 студэнтаў, 3 магістранта, 7 аспірантаў кафедры МЭА.

Асноўныя навуковыя напрамкі.

Тэма навукова-даследчай працы СНДЛ адпавядае тэме кафедры «Знешнеэканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі і рэгіяналізацыі»

Заданне 2016 г. "Тэарэтыка-метадалагічныя асновы знешнеэканамічных сувязяў нацыянальнай эканомікі ва ўмовах глабалізацыі»

Заданне 2017 г. "Асаблівасці беларускай знешнеэканамічнай мадэлі і структурныя змены ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь пад уплывам глабалізацыі і рэгіяналізацыі»

Навуковыя напрамкі работы СНДЛ:

  • міжнародныя эканамічныя інтэграцыйныя працэсы;
  • міжнародныя фінансавыя і інвестыцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы;
  • маніторынг і аналіз дадзеных міжнароднай эканамічнай статыстыкі.

Мэтай дзейнасці СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" з'яўляецца развіццё навыкаў навукова-даследчай працы студэнтаў і магістрантаў аддзялення "Сусветная эканоміка" ФМА БДУ, а таксама задавальненне патрэбаў ў спецыяльнай эканамічнай інфармацыі, запатрабаванай у будучай прафесіі.

Задачы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі:

  • фарміраванне навуковага светапогляду ў студэнтаў;
  • засваенне сучасных навыкаў навукова-даследчай дзейнасці ў галіне эканамічнага аналізу і прагназавання функцыянавання сусветнай эканомікі;
  • аналіз дадзеных нацыянальнай і міжнароднай статыстыкі, маніторынг эканамічнай інфармацыі з замежных крыніц;
  • садзейнічанне ў прадстаўленні студэнцкіх навуковых работ для ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, суісканне імянных стыпендый, прэмій, грантаў;
  • садзейнічанне ў апублікаванні і ўкараненні ў практыку вынікаў ажыццяўлення даследчых праектаў.

Фармат дзейнасці: індывідуальная работа па выбраных напрамках, калектыўная праца па грантах, групавое абмеркаванне, пісьмовае заключэнне, публікацыі атрыманых вынікаў і іх апрабацыя на канферэнцыях і круглых сталах.

Кантакты:

Кіраўнікі СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік"

Сямак Алена Адольфаўна
Кантакты:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., р.т. 209-57-36

Сталярова Кацярына Вячаславаўна
Кантакты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., р.т. 209-57-36


Вынікі працы СНДЛ

Асноўныя вынікі даследаванняў СНДЛ штогод прадстаўляюцца на канферэнцыях рознага ўзроўню і публікуюцца ў зборніках тэзісаў дакладаў і матэрыялаў канферэнцый: 5 артыкулаў у зборніках рэспубліканскіх канферэнцый, 3 артыкула ў зборніках міжнародных студэнцкіх канферэнцый, 10 тэзісаў міжнародных канферэнцый, 7 тэзісаў рэспубліканскіх канферэнцый.

Апублікаваныя 2 артыкулы ў выданнях, якія ўваходзяць у пералік ВАК.

2 студэнта перамаглі ў 1 катэгорыі на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ РБ.


МЕРАПРЫЕМСТВЫ:

Члены СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік» прынялі ўдзел у працы:

  • I Рэспубліканскага конкурсу эрудытаў па сусветнай эканоміцы, які прайшоў у 2017 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад эгідай кафедры міжнародных эканамічных адносін. Апублікаваны зборнік "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця», у які ўключаны лепшыя артыкулы студэнтаў і магістрантаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе.
  • Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы: 2-е месца каманды Crew студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» (Фамянок Аліна, Сяргіевіч Павел, Майдан Антон) — кейс «Стратэгія і тактыка дыверсіфікацыі таварнага экспарту Рэспублікі Беларусь»
  • Кейс-чэмпіянату, які праводзіцца пры падтрымцы найбуйнейшага беларускага онлайн-гіпермаркета 21vek.by і адукацыйнага праекта Bridge: 3-е месца каманда CaptainsofBusiness 5 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» (Чалай Караліна, Лапіцкая Дар'я, Несцяровіч Вольга, Канавалаў Пётр) — кейс «Канцэпцыя партызанскага маркетынгу для 21vek.by).

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках