Подождите, идет загрузка сайта ...

Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе загадчыка кафедры дыпламатычнай і консульскай службы дацэнта Андрэя Уладзіміравіча Русаковіча з прысуджэннем ВАК навуковай ступені доктара гістарычных навук.

Нагадаем, што абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.15 – гісторыя міжнародных адносін на тэму "Германія ў знешняй палітыцы Беларусі (1990—2015 гг.)" адбылася 22 верасня 2016 г.

Жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў у навуковай і прафесійнай дзейнасці, рэалізацыі творчых планаў!