Паважаныя калегі! Запрашаем Вас далучыцца да дадзенай дабрачыннай акцыі. 20 снежня ў холе 8 паверха нашага факультэта ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай праводзяць навагоднюю дабрачынную акцыю для ўсіх, хто мае вялікае сэрца і трохі часу, для стварэння падарунка сваімі рукамі дзецям-сіротам і інвалідам.

З 16.30 да 20.00 адчыняцца дзверы чароўнай майстэрні па вырабе казачна-салодкіх і несалодкіх падарункаў да Новага года. Далучыцеся! Зрабіце тры простыя крокі:

Будзе шмат сюрпрызаў!

Калі ёсць жаданне зрабіць падарунак, але на час з 16.00 да 20.00 ужо запланаваны нейкія мерапрыемствы — прынясіце шакаладку ў навукова-метадычны аддзел. Мы абяцаем, што падаруначкі знойдуць сваіх адрасатаў!

Усіх з надыходзячымі святамі і добрага настрою!