У сераду, 14-га снежня, на кафедры германскіх моў адбылося цудоўнае Каляднае мерапрыемства, якое прайшло пад назвай «Каляды з водарам карыцы». Мерапрыемства, прысвечанае Калядным і навагоднім святам, якое стала ўжо традыцыйным, у гэтым годзе прайшло ў новым фармаце — у выглядзе Каляднага кірмаша забаў — і падарыла мора эмоцый як яго ўдзельнікам, так і арганізатарам.

Напэўна, ніводная з прапанаваных забаў не пакінула абыякавымі ні студэнтаў, ні выкладчыкаў. Маляўнічыя бальныя касцюмы, элегантныя танцы ў стылі Венскага вальса, калядныя напевы стварылі атмасферу чароўнага свята і задалі яму тон. Спачатку ўсім гасцям былі прапанаваны займальныя заданні на станцыях, якія былі прысвечаны культуры Каляд у Германіі, Швецыі і Польшчы. Мора маляўнічых матэрыялаў, крэатыўны падыход арганізатараў, а таксама запал і весялосьць, панаваўшыя на станцыях, дазволілі акунуцца ў свята з галавой і забыцца аб усіх надзённых праблемах. На другім этапе свята гасцям была прапанавана чароўная культурная праграма ад студэнтаў факультэта. Тэатральная пастаноўка, вясёлыя песні, рытмічныя танцы і нават акрабатычны нумар сабралі вакол сябе незвычайную колькасць гледачоў. Завяршылася мерапрыемства на самай салодкай і духмянай ноце — Калядным пачастункам, прыгатаваным самімі студэнтамі, а таксама займальнай фотасесіяй.

Акрамя асноўнай праграмы ў рамках свята адбылося 2 конкурса.

1. У конкурсе Каляднага печываі гран-пры атрымала студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Кацярына Пацюк, якая ўразіла ўсіх прысутных сваім выдатным тортам, які элегантна ўпісаўся ў канцэпцыю свята.

2. У конкурсе Каляднай елачнай цацкі журы вылучыла тры раўнацэнных пераможца. Імі сталі:

Мы сардэчна віншуем усіх з іх перамогай, дзякуем за  ўдзел і жадаем поспехаў у надыходзячую сесію і добрага настрою!

Можна гаварыць шмат прыгожых слоў пра свята, аднак, мабыць, ніхто не скажа пра яго лепш, чым самі студэнты. ВОДГУКІ СТУДЭНТАЎ

Як арганізатар мерапрыемства хачу шчыра падзякаваць усім выкладчыкам, якія ўклалі свае сілы і творчую энергію ў гэту цудоўную ідэю: Я. В. Мацвеевай, Я. Р. Зінчанка, Т. С. Карацюк, В. Г. Швайба, І. П. Валавіковай, А. В. Майскай, Т. З. Плашчынскай, Н. Г. Шпакоўскай, Е .Ю. Гірынай. Вялікі дзякуй загадчыку кафедры германскіх моў М. Ф. Арсенцьевай за падтрымку і садзейнічанне.

Мы ўсіх віншуем з надыходзячымі святамі і жадаем шчасця і поспехаў у новым 2017 году!

Адказная за мерапрыемства: Кацярына Ядчанка
Аўтар фота- і відэаматэрыялаў: Алена Мацвеева

Відэафрагменты з мерапрыемстве можна паглядзецьТУТ і ТУТ.

2016_12_14_02_01.jpg 2016_12_14_02_02.jpg 2016_12_14_02_03.jpg

2016_12_14_02_04.jpg 2016_12_14_02_05.jpg 2016_12_14_02_06.jpg

2016_12_14_02_07.jpg 2016_12_14_02_08.jpg 2016_12_14_02_09.jpg

2016_12_14_02_3.jpg 2016_12_14_02_10.jpg 2016_12_14_02_11.jpg

2016_12_14_02_12.jpg 2016_12_14_02_13.jpg 2016_12_14_02_14.jpg

2016_12_14_02_15.jpg 2016_12_14_02_16.jpg 2016_12_14_02_17.jpg

2016_12_14_02_18.jpg 2016_12_14_02_19.jpg 2016_12_14_02_20.jpg

2016_12_14_02_21.jpg 2016_12_14_02_22.jpg 2016_12_14_02_23.jpg

2016_12_14_02_24.jpg 2016_12_14_02_25.jpg 2016_12_14_02_26.jpg

2016_12_14_02_28.jpg 2016_12_14_02_29.jpg 2016_12_14_02_31.jpg

2016_12_14_02_32.jpg 2016_12_14_02_33.jpg 2016_12_14_02_34.jpg

2016_12_14_02_35.jpg 2016_12_14_02_36.jpg 2016_12_14_02_37.jpg

2016_12_14_02_38.jpg 2016_12_14_02_39.jpg 2016_12_14_02_40.jpg

2016_12_14_02_41.jpg 2016_12_14_02_42.jpg 2016_12_14_02_43.jpg

2016_12_14_02_44.jpg 2016_12_14_02_45.jpg 2016_12_14_02_46.jpg

2016_12_14_02_47.jpg 2016_12_14_02_48.jpg 2016_12_14_02_49.jpg

2016_12_14_02_50.jpg