У панядзелак, 17 кастрычніка, кафедра раманскіх моў факультэта міжнародных адносін прымала Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь. Адбылася сустрэча са студэнтамі факультэта, якія вывучаюць іспанскую мову. Уздымаліся розныя пытанні, якія ахопліваюць практычна ўсе сферы жыцця краіны. Асноўнай тэмай была эканамічная блакада Кубы. Пасол адзначыў, што блакада Кубы прыводзіць да сур'ёзных эканамічных страт. І калі раней за зняцце блакады галасавала толькі 54 краіны, то ў дадзены момант, за гэта выступаюць усе краіны, акрамя дзвюх: ЗША і Ізраіль. Таксама студэнты атрымалі разгорнутыя адказы на цікавячыя іх пытанні. Напрыклад, узаемаадносіны Кубы з іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі, у прыватнасці з Калумбіяй. Сама сустрэча прайшла ажыўлена ў выглядзе дыялогу. 

2016_10_17_02_01.JPG 2016_10_17_02_02.JPG 2016_10_17_02_03.JPG

2016_10_17_02_04.JPG 2016_10_17_02_05.JPG