23 верасня 2016 года стажоры факультэта міжнародных адносін з Паўднёвай Карэі, Японіі, Амерыкі і Германіі наведалі Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь.

Жывёльны і раслінны свет нашай планеты багаты і дзіўны. У ходзе экскурсіі студэнты пазнаёміліся з флорай і фаунай Беларусі. Замежныя слухачы ўбачылі сімвал нашай краіны — белага бусла і былі ўражаны магутнасцю белавежскага зубра. Стажоры фатаграфавалі Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і захоплена адклікаліся аб беларускай прыродзе. Прырода ж  — частка нашага жыцця, і сёння гэты вялікі прыгожы свет адкрыўся студэнтам дзякуючы рускай мове.

 

2016_09_23_01.jpg 2016_09_23_02.jpg 2016_09_23_03.jpg