17 мая 2016 года адбылося падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і гімназіяй № 32 г. Мінска. З боку ўніверсітэта дамову падпісаў дэкан факультэта, прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі з боку гімназіі — дырэктар Алена Аляксандраўна Кісялёва. Дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва факультэта і гімназіі ў галіне прафесійнай арыентацыі выпускнікоў, правядзенне сумеснай вучэбнай і выхаваўчай работы па фарміраванні ў вучняў ўсвядомленага выбару прафесіі і падрыхтоўку да паступлення на спецыяльнасці ФМА

2016_05_17_02_01.JPG 2016_05_17_02_02.JPG 2016_05_17_02_03.JPG

2016_05_17_02_05.JPG