Тыдзень англійскай мовы ў Лінгвакраязнаўчым клубе кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў B&AF - "BRITAIN & AMERICA IN FOCUS".

Цэлы тыдзень, з 14 па 17 сакавіка на вялікім перапынку ў холе на дзесятым паверсе ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у незабыўных мерапрыемствах, арганізаваных клубам B&AF. У панядзелак удзельнікі папоўнілі свае веды аб Пакаленні Z — дзецях 90-х і 2000-х, у чые паўсядзённыя патрэбы апроч ежы і жылля ўваходзіць доступ у Інтэрнэт. У аўторак можна было актыўна падзяліцца ўражаннямі ад прагляду галівудскіх фільмаў серыі "Уладар Кольцаў", паўдзельнічаць у кірмашы, пагуляць у магнітны дартс або расказаць верш пад нацыянальны новазеландскі танец, паесці піцу і зрабіць часовае тату. У сераду прайшоў майстар клас па ямайскаму танцу Dancehall, а ў чацвер адбыўся розыгрыш латарэі ў гонар дня Святога Патрыка.

Тыдзень англійскай мовы традыцыйна стаў незабыўнай падзеяй! Арганізатары і ўдзельнікі атрымалі велізарны зарад добрага настрою.

Склад клуба B&AF — "Britain & America in Focus" выказвае падзяку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў за прадастаўленне магчымасці ўвасобіць творчы патэнцыял клуба ў жыццё.

Больш інфармацыі пра мерапрыемства:

http://enweek.tumblr.com/
https://vk.com/enweek
https://vk.com/bandaf
Да новых сустрэч!

Прэзідэнт клуба — Вішнеўскі Станіслаў (2 курс МА), Свяцілава Дар'я (3 курс МА), Хаджамурадаў Ахмет (1 курс МА), Стрэчань Аляксей (1 курс МА), Кучынская Кацярына (2 курс МА), Казамель Ганна (1 курс МА) , Сляпцова Вікторыя (1 курс МА), Руткевіч Здзіслаў (2 курс МА), Беладзед Глеб (2 курс МА), Куцько Дар'я (2 курс МА), Арлова Анастасія (2 курс МА), Альховік Маргарыта (1 курс МА).

2016_03_19_01.jpg 2016_03_19_02.jpg 2016_03_19_03.jpg

2016_03_19_04.jpg 2016_03_19_05.jpg 2016_03_19_06.jpg

2016_03_19_07.jpg