У адпаведнасці з лістом Вышэйшага інстытута міжнародных адносін імя Рауля Роа Гарсія пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Куба інфармуем пра магчымасць удзелу ў XII Семінары па міжнародных адносінах «Пераемнасць і змены ў міжнародных адносінах", правядзенне якога плануецца з 27 па 29 красавіка ў г. Гаване ( Рэспубліка Куба).

Мэтай правядзення семінара з'яўляецца працяг абмеркавання сучасных сцэнарыяў ў галіне міжнародных адносін.

Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама навучэнцы ўстаноў вышэйшай адукацыі. У якасці асноўных тэм прапануюцца:

Жадаючым прыняць удзел у Семінары неабходна да 29 лютага 2016 г. накіраваць на адрас арганізатараў запоўненую рэгістрацыйную форму (ТУТ), рэзюмэ ўдзельніка, анатацыю дакладу.

Больш падрабязную інфармацыю па ўмовах удзелу, а таксама па патрабаванням да афармлення тэзісаў дакладаў можна знайсці на сайце Вышэйшага інстытута міжнародных адносін імя Рауля Роа Гарсія (www.isri.cu).