У адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгрыі на 2014—2016 гады ад 09.09.2014 (далей Праграма) грамадзянам Рэспублікі Беларусь прапанавана 50 дзяржаўных стыпендый венгерскага ўрада для навучання ў навучальных установах гэтай краіны ў 2016/2017 навучальным годз :

Акрамя таго, венгерскім бокам прапанавана падрыхтаваць дадатковы спіс беларускіх студэнтаў звыш устаноўленай квоты ў колькасці 10 чалавек.

Беларускія студэнты і аспіранты, якія накіроўваюцца ў Венгрыю, павінны валодаць замежнай мовай згодна патрабаванням, устаноўленым прымаючым бокам.

Навучанне ў Венгрыі па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры можа праводзіцца як на англійскай, так і на венгерскай мове.

Для навучання ў Венгрыі на венгерскай мове беларускія студэнты павінны прайсці падрыхтоўчы курс на працягу аднаго года ў Інстытуце Балашы.

Для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі I, II ступені, штомесячная стыпендыя складае 130 еўра. Для аспірантаў—325 еўра.

Заяўкі ад прэтэндэнтаў на навучанне ў Венгрыі прымаюцца па спрошчанай працэдуры ў анлайн-рэжыме. Форма заяўкі даступная на сайце www.stipendiumhungaricum.hu

Прапануем асобам з ліку студэнтаў, якія навучаюцца на ФМА і жадаючым паехаць па дадзенай праграме, звярнуцца да каардынатара на факультэце (намеснік дэкана  В.Ф. Малашанкава Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., к. 505) не пазней 10 лютага 2016 г.