2014_12_1217 снежня 2014 г. адбудзецца штогадовы дабрачынны канцэрт «Дух Каляд», прысвечаны святкаванню Нараджэння Хрыстова і Новага года.

Арганізатары мерапрыемства: Упраўленне па справах культуры БДУ, Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ, Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ, Першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДУ.

Перад канцэртам для маленькіх гледачоў будуць разыгрывацца навагоднія перфамансы, падрыхтаваныя тэатральнай групай «мімы БДУ» і Народным студэнцкім музычна-драматычным тэатрам «На філфаку» БДУ.

У праграме канцэрта прымуць удзел творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лепшыя салісты ўніверсітэта, артысты эстрады Беларусі:

Канцэрт адбудзецца 17 снежня 2014 года ў актавай зале Ліцэя БДУ. Пачатак – 17.00. Уваход вольны.