2014_10_2928 кастрычніка на нашым факультэце прайшоў Дзень кар'еры. Гэта мерапрыемства з'яўляецца неад'емным элементам навучальнага года.

У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі  такіх кампаній, як Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДІ, Эрнст энд Янг, Делойт і Туш, Топ Тур, Адвакацкай бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры» і інш. Акрамя гэтага, студэнтам была прадастаўлена магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, сярод іх, напрыклад, МЗС, Парк высокіх тэхналогій.

Унікальнасць дадзенага мерапрыемства ў тым, што студэнты могуць задаць хвалюючыя іх пытанні непасрэдна патэнцыйным працадаўцам і, «не адыходзячы ад касы", атрымаць адказы. Безумоўна, што найбольш папулярнымі пытаннямі былі тыя, якія закранаюць магчымасць уладкавання  на працу: якія навыкі патрэбны, асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў на пасаду, першапачатковая заработная плата і многае іншае.

Варта адзначыць, што формы адказаў былі рознымі: ад вусных тлумачэнняў да прэзентацый. Будучым працадаўцам вельмі важныя як прафесійныя якасці, так і асабістыя характарыстыкі. Так, напрыклад, былі вылучаныя добрая паспяховасць (не ніжэй васьмі балаў), мэтанакіраванасць, актыўнасць, ініцыятыўнасць. Немалаважным з'яўляецца і ўдзел у навуковых канферэнцыях, міжнародных конкурсах.

Безумоўна, студэнты засталіся задаволеныя зносінамі з прадстаўнікамі розных кампаній, дзяржаўных структур. На заканчэнне хацелася б прывесці словы студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Маргарыты Юруць: «Такія мерапрыемствы вельмі карысныя і важныя для нас. Менавіта на іх мы можам атрымаць адказы на любыя нашы пытанні, ацаніць свае магчымасці, адкарэктаваць планы на будучыню».

Мы, у сваю чаргу, дзякуем усім удзельнікам і жадаем нашым студэнтам знайсці «сваё месца пад сонцам», а працадаўцам не ўпусціць такіх прафесіяналаў.

2014_10_28_01.JPG 2014_10_28_02.JPG 2014_10_28_03.JPG

2014_10_28_04.JPG 2014_10_28_05.JPG 2014_10_28_06.JPG

2014_10_28_07.JPG 2014_10_28_08.JPG 2014_10_28_09.JPG

2014_10_28_10.JPG 2014_10_28_11.JPG 2014_10_28_12.JPG

2014_10_28_13.JPG 2014_10_28_14.JPG 2014_10_28_15.JPG

2014_10_28_16.JPG 2014_10_28_17.JPG 2014_10_28_18.JPG

2014_10_28_19.JPG 2014_10_28_20.JPG 2014_10_28_21.JPG

2014_10_28_22.JPG 2014_10_28_23.JPG 2014_10_28_24.JPG

2014_10_28_25.JPG 2014_10_28_26.JPG 2014_10_28_27.JPG

2014_10_28_28.JPG 2014_10_28_29.JPG 2014_10_28_30.JPG

2014_10_28_31.JPG 2014_10_28_32.JPG 2014_10_28_33.JPG

2014_10_28_34.JPG 2014_10_28_35.JPG 2014_10_28_36.JPG

2014_10_28_37.JPG 2014_10_28_38.JPG 2014_10_28_39.JPG