2014_10_27_02Дваццаць другога кастрычніка 2014 года адбылося займальнае падарожжа «Наперад, у мінулае!». Замежныя студэнты правялі адзін дзень у таямнічым Сярэднявеччы, удасканальваючы навыкі зносін з самымі рыцарамі. Правіянт, зброя і даспехі падрыхтаваны, але самае галоўнае — гэта воіны! Пачаткоўцы прайшлі школу фехтавання, авалодалі бізуном і мячом! А таксама навучыліся сярэднявечным танцам. Супер! Можна годна святкаваць перамогу!

Вяртаючыся ў сучаснасць, па шляху ў Мінск, сапраўдныя мужчыны-рыцары і праўдзівыя дамы адпачылі і падсілкаваліся гарбаткай і мядком з блінцамі ў аграсядзібе «Свет пчол». Шчырыя ўсмешкі — валюта, якая ніколі не абясцэніцца. Такім чынам, усе вельмі багатыя і шчаслівыя з новымі сіламі паспяхова вярнуліся ў Мінск!

2014_10_22_02_01.JPG 2014_10_22_02_02.JPG 2014_10_22_02_03.JPG

2014_10_22_02_04.JPG 2014_10_22_02_05.JPG 2014_10_22_02_06.JPG

2014_10_22_02_07.JPG 2014_10_22_02_08.JPG