2014_10_03_021  кастрычніка 2014 г. у студэнтаў ФМА была ўнікальная магчымасць пачаць раніцу з наведвання лекцыі старэйшага партнёра юрыдычнай фірмы Sorainen «What to do in and after the University?». Разумеючы, як важна дапамагчы маладому пакаленню не разгубіцца пры набліжэнні вялікага жыцця, не загубіць свой патэнцыял і прымножыць веды, Аку Сарайнэн падзяліўся сваім вопытам і сакрэтамі, да якіх ён прыйшоў за многія гады кар'еры ў юрыдычным бізнэсе. Пасылам лекцыі паслужыла выказванне юрыста аб тым, як важна мець не толькі добрыя адзнакі і шмат вучыцца, але і розны жыццёвы вопыт, спрабаваць, адкрываць, шукаць сябе і стыль сваёй работы. Аку Сарайнэн жартам заўважыў, што падчас сваёй вучобы цікавіўся ўсім, акрамя права. Пачаўшы сваё навучанне ва ўніверсітэце Лапландыі, ён надаваў увагу не толькі прававым прадметам, часам сумным і сухім, але і даследаванню навакольнага свету: танцаваў сальсу разам са сваімі ўніверсітэцкімі прыяцелямі, адпраўляўся ў Альпы, каб папрацаваць інструктарам па горных лыжах, шмат падарожнічаў, працаваў за бясплатна, збіраў макеты караблёў, а пасля стаў распрацоўваць макеты архітэктурных збудаванняў для адной з буйных кампаній. Без усялякіх сумневаў увесь гэты вопыт у спалучэнні з вучобай у некалькіх універсітэтах і пастаяннай працай над сабой дапамог Аку Сарайнэну лепш зразумець, як «працуе» жыццё, пабываць у розных ролях і, як вынік, зразумець важныя правілы бізнэсу. Сарайнэн некалькі разоў падкрэсліў, што жыццё — гэта не проста атрыманне адукацыі ва ўніверсітэце і чаканне прызнання, жыццё — гэта пастаяннае развіццё, рух, фарміраванне ўласнага погляду на свет, выпрацоўка канцэпцыі сваёй будучай кар'еры з самага яе пачатку. Акрамя таго, заснавальнік вядучай юрыдычнай кампаніі папярэдзіў студэнтаў, што чакаць вялікіх грошай і поспеху адразу ж пасля заканчэння ўніверсітэта не ёсць правільна, спачатку неабходна інвеставаць час, энергію і грошы ў сябе і станаўленне сябе як прафесіянала, таму першы досвед працы і пачатак вашай кар'еры трэба заўсёды ўспрымаць як працяг адукацыі; той перыяд, калі трэба больш аддаваць, чым атрымліваць. Аднак Аку Сарайнэн запэўніў, што ўсе прафесіяналы заўсёды атрымліваюць добрыя грошы, так як любы вялікі бос зацікаўлены ў тым, каб яго бізнэс ішоў як мага лепш і на яго працавалі самыя таленавітыя людзі, таму перажываць не варта.

Так як жа стаць сапраўдным прафесіяналам і гігантам індустрыі? На гэты конт Аку Сарайнэн вывеў некалькі простых правіл:

Падводзячы вынік, варта сказаць, што гэтая сустрэча падарыла студэнтам ФМА не толькі каштоўныя веды і адкрыцці, якімі шчодра падзяліўся Аку Сарайнэн, але і велізарны зарад натхнення. І нават той факт, што ў аўдыторыі прысутнічалі не толькі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" гаворыць пра многае. Падкрэсліўшы, што людзі і добрыя адносінамі паміж імі заўсёды былі і будуць асноўным рэсурсам развіцця бізнэсу, Сарайнэн адзначыў, што ў юрыдычнай сферы ў Беларусі ёсць свае перспектывы, а ў сучасных студэнтаў — свае магчымасці.

Крысціна Аланцава