2014_05_12_028 мая студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць іспанскую і партугальскую мовы як другую замежную, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Ю. І. Сіняўскай наведалі незвычайны музей жывых раслін, размешчаны пад адкрытым небам — Цэнтральны батанічны сад. Экскурсія праходзіла па самых маляўнічых кутках Батанічнага саду. Студэнты пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй шматгадовых раслін з Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Паміра. Прайшоўшы цэнтральную клумбу, акружаную бярозавымі, ліпавымі, яловымі алеямі, нашы студэнты апынуліся сярод неверагоднай разнастайнасці кветак і кустоў: бэзу, цюльпанаў, гіяцынтаў, нарцысаў. Экскурсія скончылася каля сапраўднага цуда — лебядзінага возера.

У вольны час студэнты яшчэ доўга шпацыравалі па цудоўным Батанічным садзе.

Надзея Элісеява, студэнтка  1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"

2014_05_08_01.JPG 2014_05_08_02.JPG 2014_05_08_03.JPG

2014_05_08_04.JPG 2014_05_08_05.JPG 2014_05_08_06.JPG

2014_05_08_07.JPG 2014_05_08_08.JPG 2014_05_08_09.JPG

2014_05_08_10.JPG 2014_05_08_11.JPG 2014_05_08_12.JPG

2014_05_08_13.JPG