Подождите, идет загрузка сайта ...

10 кастрычніка 2025 г. студэнты 3 курса спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці», якія вывучаюць іспанскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Храмовіч Ю.М. наведалі сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў рамках пасяджэння моладзевага клуба "Дыялог з Паслом". Мерапрыемства праходзіла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Сант'яга Перас Бенітас выступіў на тэму "Беларусь – Куба: двухбаковае супрацоўніцтва і перспектывы", падрабязна прааналізаваўшы бягучы стан і патэнцыял узаемадзеяння паміж краінамі. У сваім выступленні ён адзначыў умацаванне двухбаковых кантактаў і падабенства падыходаў да міжнародных праблем. Шматлікія пытанні аўдыторыі сталі сведчаннем асаблівай цікавасці студэнтаў да заяўленай тэмы.

Дата правядзення пасяджаэня мела вялікае значэнне для Пасла, бо 10 кастрычніка на Кубе адзначаецца Гадавіна пачатку вайны за незалежнасць. Менавіта таму значная частка дыскусіі была прысвечана тэме барацьбы за незалежнасць на Кубе, Карыбскаму крызісу, а таксама сучаснаму становішчу ў рэгіёне.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках