28 кастрычніка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Метадалагічны семінар па выкладанні інтэграцыйных дысцыплін.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, дактаранты, аспіранты, магістранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.
Мэта мерапрыемства – аб'яднаць выкладчыкаў, вучоных і практыкаў для дыялогу аб актуальных пытаннях навучання інтэграцыйным дысцыплінам, абмену ідэямі, вопытам і сучаснымі практыкамі рэалізацыі методык выкладання.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму (глядзі ў інфармацыйным лісце) і даслаць на электронны адрас кафедры Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «СЕМІНАР».
Матэрыялы дакладаў прадстаўляюцца загадзя, да 25 кастрычніка 2025 года.