Подождите, идет загрузка сайта ...

23 красавіка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны круглы стол "Кітай і сучасная Азія". Каля 30 вучоных і маладых даследчыкаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Універсітэта НАН Беларусі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі» (Санкт-Пецярбург), Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва прынялі ўдзел у навуковай дыскусіі. Мадэратарам мерапрыемства выступіў загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ, доктар палітычных навук, прафесар Есін Р.А.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Рубо А.П. у сваім выступленні адзначыла, што 2025 год – гэта год 80-годдзя Вялікай Перамогі, найважнейшай вехі для беларускага народа, які ўнёс вялікі ўклад у разгром нацызму. Беларусы плячом да пляча з рускімі, кітайцамі і іншымі народамі гераічна змагаліся з японскімі мілітарыстамі, а ў пасляваенны перыяд дапамагалі кітайскаму народу ў аднаўленні краіны. Менавіта агульная гістарычная памяць умацоўвае цяперашняе супрацоўніцтва дзвюх краін у палітыцы, эканоміцы, адукацыі, навуцы і культуры.

У звароце Старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Малашка У.А. да ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала падкрэслена важнасць далейшага вывучэння Азіі, якая сёння з'яўляецца эканамічным лакаматывам глабальнага свету і прасторай унікальных культурных, палітычных і тэхналагічных трансфармацый.

З прывітальным словам да вучоных і маладых даследчыкаў звярнуўся начальнік палітычнага аддзела Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лін Жуй, які высока ацаніў намаганні факультэта міжнародных адносін БДУ па вывучэнні гісторыі Кітая і сучаснай кітайскай дзяржавы, а таксама дзейнасці Камуністычнай партыі Кітая. Прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Попель Р.І. акцэнтаваў увагу на развіцці міжпартыйнага ўзаемадзеяння з кітайскімі таварышамі і выкарыстанні станоўчага вопыту КПК у партыйнай рабоце.  

Вельмі цікавымі, інфарматыўнымі і карыснымі былі выступленні прарэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Універсітэт НАН Беларусі", кандыдата гістарычных навук, дацэнта Мазарчука Д.В., кандыдата эканамічных навук, дацэнта Яо Цзяхуэй, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Крывахіж С.В., кандыдата сацыялагічных навук Рысаковай П.І, галоўнага саветніка аддзела Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі БІСІ Вяргейчыка С.В., кітайскіх аспірантаў, а таксама студэнтаў ФМА БДУ.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках