Подождите, идет загрузка сайта ...

17 красавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэграцыйныя працэсы ў Еўразіі: стан, выклікі, перспектывы», прысвечаная 30-годдзю ўтварэння факультэта міжнародных адносін БДУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Інстытутам эканомікі і кіравання НДУ Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, Інстытутам прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі, г. Белгарад.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, дактаранты, аспіранты, магістранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.

Мэта мерапрыемства – аб'яднаць вучоных і практыкаў для дыялогу аб актуальных пытаннях еўразійскай інтэграцыі і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, абмену ідэямі, вопытам і сучаснымі практыкамі рэалізацыі еўразійскіх праектаў. 

АСНОЎНЫЯ СЕКЦЫЙНЫЯ НАПРАМКІ ПРАЦЫ І ПРАБЛЕМНЫЯ ПЫТАННІ, ПРАПАНОВАНЫЯ ДА РАЗГЛЯДУ 

Секцыя 1.

Геапалітычныя выклікі і міжнародная дзейнасць ЕАЭС. 

Секцыя 2.

Прававое рэгуляванне еўразійскай інтэграцыі: вынікі-2025 і перспектывы.

Секцыя 3.

Еўразійскі эканамічны шлях: тэндэнцыі і перспектывы развіцця ва ўмовах знешніх выклікаў.

Секцыя 4.

Інтэлектуальныя тэхналогіі і лічбавая трансфармацыя: новыя вектары еўразійскага ўзаемадзеяння. 

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 17 красавіка 2025 г. у 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201. Мерапрыемства пройдзе ў анлайн- і афлайн-фарматах.

КЛЮЧАВЫЯ ДАТЫ

да 03 красавіка 2025 г.

рэгістрацыя ўдзельнікаў у электроннай форме шляхам накіравання заяўкі на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.  з паметкай «Прозвішча_заяўка канферэнцыя» альбо па QR.

Шаблон заяўкі знаходзіцца ў дадатку 1. 

да 12 красавіка 2025 г. 

 рассыланне запрашэнняў зарэгістраваным удзельнікам

да 15 красавіка 2025 г.

прадстаўленне ўдзельнікамі тэксту артыкула з назвай файла па прозвішчы  аўтара, напрыклад «Артыкул Іванова І.І. у Аргкамітэт канферэнцыі на e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Публікацыя_Канферэнцыя».

Патрабаванні да афармлення навуковага артыкула ў дадатку 2. Публікацыя электроннага зборніка плануецца ў верасні 2025 г.

да 16 красавіка 2025 г.

апублікаванне праграмы мерапрыемства на сайце fir.bsu.by (у раздзелах "навука", "навіны", "кафедра еўразійскіх даследаванняў")

Удзел у канферэнцыі - бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў г. Мінску - за кошт накіроўваючага боку. Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 323 99 20. 

QR  для рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі

Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках