Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці шчыра віншуе студэнта 3 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Арцёма Алегавіча Куцэнку і яго навуковага кіраўніка – старшага выкладчыка, магістра міжкультурнай камунікацыі Святлану Уладзіміраўну Салаўёву са знакавай перамогай у Еўразійскім конкурсе эсэ на англійскай мове «Erudite – 2024»!

У гэтым годзе гэты конкурс, арганізатарам якога выступіла кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, быў прысвечаны аб'яўленаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году якасці". Яго ўдзельнікі павінны былі прадставіць міжнароднаму журы напісанае імі эсэ па тэме "It is our decisiones not our conditions that determine our quality of life" ("Менавіта нашы рашэнні, а не ўмовы, вызначаюць якасць нашага жыцця").

У Еўразійскім конкурсе эсэ "Erudite – 2024" прыняў удзел 121 студэнт з 7 ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Казахстана, у ліку якіх:

Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці таксама выказвае падзяку ўсім студэнтам факультэта міжнародных адносін, якія прынялі ўдзел у Еўразійскім конкурсе эсэ «Erudite – 2024»: выпускнікам 4-га курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Дзяркачоўскай Ксеніі Максімаўне, Даменікану Антону Аляксандравічу і Заічковай Паліне Дзмітрыеўне (праходжанне у паўфінал),  Нічыпарук Валерыю Вячаславаўну (праходжанне у фінал).

Жадаем пераможцу Еўразійскага конкурсу эсэ "Erudite – 2024" Арцёму Алегавічу Куцэнку і яго навуковаму кіраўніку – Святлане Уладзіміраўне Салаўёвай далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці на англійскай мове і заваявання новых, яшчэ больш яркіх перамог!

2024_12_23_01.jpg 2024_12_23_02.jpg 2024_12_23_03.jpg

2024_12_23_04.jpg 2024_12_23_05.jpg