20 лістапада 2024 г. у г. Мінску прайшло пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па моладзевай палітыцы, спорце і турызме. У рамках работы Камісіі было запланавана правядзенне інфармацыйна-асветніцкага праекта "Моладзь для Беларусі!", адным з мерапрыемстваў якога стаў "круглы стол" на тэму "Саюзная дзяржава — як маяк новай сістэмы сусветнага парадку" на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

"Круглы стол" адбыўся 20 лістапада, у яго рабоце прынялі ўдзел члены Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па моладзевай палітыцы, спорце і турызме:

а таксама выкладчыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ.

Падчас мерапрыемства адбылося абмеркаванне ролі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі ў зменлівай сучаснай сістэме міжнародных адносін, ролі моладзі, пытанняў гістарычнай памяці. Як дэпутаты, так і студэнты бралі актыўны ўдзел у дыскусіі, задавалі пытанні  і атрымлівалі кампетэнтная адказы. 

2024_11_20_01.JPG 2024_11_20_02.JPG 2024_11_20_03.JPG

2024_11_20_04.JPG 2024_11_20_05.JPG 2024_11_20_06.JPG

2024_11_20_07.JPG