На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася I Мінская Мадэль Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Мерапрыемства адкрылі:

Таксама ў адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар па знешніх сувязях SCOLAR Network Шыкха Тхапа Магар і адміністрацыйны дырэктар SCOLAR Network Лю Жуйна

Гэты праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Пагадненнем аб адкрыцці ў БДУ філіяла Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network, суарганізатарамі выступаюць філіялы платформы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэт імя М. А. Дабралюбава, Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква).

Мадэль ШАС — гэта сінтэз навуковай канферэнцыі і ролевай гульні, падчас якой удзельнікі імітуюць работу органаў ШАС па адным або некалькіх напрамках. Удзельнікі выступаюць у ролі паўнамоцных прадстаўнікоў краін - членаў ШАС. Іх асноўная задача — вывучыць і прадставіць пазіцыю краіны па пытанню, якое стаіць на парадку дня. Мэта мерапрыемства — азнаямленне ўдзельнікаў з дзейнасцю ШАС і яе перспектывамі, развіццё навыкаў работы ў камандзе і публічных выступленняў, стымуляванне цікавасці моладзі да вывучэння міжнародных адносін і сусветнай палітыкі.

У рамках пасяджэння І Мінскай Мадэлі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мэтай мадэлявання стануць пасяджэнні камітэтаў "Развіццё моладзевай палітыкі: стратэгіі і ініцыятывы для ўстойлівай будучыні" і "Ахова прыроды, навакольнага асяроддзя і клімату".

Мерапрыемства пройдзе з 13 да 15 лістапада 2024 года.

2014_11_13_01.jpg 2014_11_13_02.jpg 2014_11_13_03.jpg

2014_11_13_04.jpg 2014_11_13_05.jpg 2014_11_13_06.jpg