8 красавіка студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі наведалі мерапрыемства, прысвечанае гарадам-пабрацімым. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі шмат новых ведаў і ўражанняў.

Так, напрыклад, пазнаёміліся з гісторыяй і славутасцямі горада Вітэнберга, даведаліся аб яго багатай культурнай спадчыне, а таксама шмат новага аб нашым беларускім горадзе Магілёве. Для тых, хто не быў у Магілёве і Вітэнбергу, гэта былі самыя сапраўдныя інтэрактыўныя экскурсіі па гарадах.

Гэта мерапрыемства яшчэ больш пагрузіла ўдзельнікаў у нямецкую культуру, мову, дало магчымасць абмяняцца вопытам і ідэямі, а таксама адчуць атмасферу гарадоў, якія, хоць і падзеленыя мяжой, але звязаны цеснымі сяброўскімі сувязямі. Арганізатарам і мадэратарам сустрэчы выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці В.Г.Швайба. 

2024_04_08_01.jpg 2024_04_08_02.jpg 2024_04_08_03.jpg

2024_04_08_04.jpg 2024_04_08_05.jpg 2024_04_08_06.jpg

2024_04_08_07.jpg 2024_04_08_08.jpg 2024_04_08_09.jpg