25 верасня напярэдадні міжнароднага дня перакладчыкаў адбылося мерапрыемства ў СНК "Перакладчык у сферы прафесійнай дзейнасці". У сустрэчы прынялі ўдзел як пастаянныя члены клуба перакладчыкаў, студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці", так і студэнты 1 курса і ўсе жадаючыя.
Мы асабліва былі рады вітаць нашых першакурснікаў, якія праявілі актыўнасць і ініцыятыўнасць. У нашым практыка-арыентаваным англамоўным Клубе студэнты маюць магчымасць раскрыць свае шматгранныя таленты, авалодаць новымі навыкамі перакладчыцкай і моўнай дзейнасці, атрымаць асалоду ад атмасферы англамоўных зносін.
Праграма была напоўнена рознымі конкурсамі і цікавымі выступамі. Вядучая мерапрыемствы Рэната Бежыташвілі, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент", вяла дыскусію з членамі клуба аб граматычных і лексічных праблемах перакладу. Студэнты Дыяна Пашкевіч, Аляксандр Венскі, Вераніка Войцік і іншыя прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства.
СНК "Перакладчык у сферы прафесійнай дзейнасці" (Клуб перакладчыкаў) з'яўляецца пастаянна дзеючай структурай на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Мерапрыемства было арганізавана пад навуковым кіраўніцтвам ст. выкладчыкаў кафедры І.І. Макарэвіч , Т.І. Макарэвіч.
Студэнты адлюстравалі свае ўражанні аб мерапрыемстве ў водгуках:
«Выдатнае мерапрыемства, асабліва для першакурснікаў. Яно дапамагло разняволіцца і пазнаёміцца са студэнтамі старэйшых курсаў. Я думаю, менавіта дзеля гэтага і існуе Клуб перакладчыкаў. Няхай ён і далей дапамагае знаходзіць любімыя напрамкі і атрымліваць асалоду ад вучобы». (Гарнастай Аляксей, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент").
«Гэта было цудоўнае мерапрыемства, напоўненае весялосцю і дабром. Гэтая цудоўная атмасфера запаўняла ўсю аўдыторыю. Было мноства займальных гульняў і прэзентацый. Мне вельмі спадабалася». (Студэнт(ка) 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент")
«Мне вельмі спадабалася такога кшталту мерапрыемства. Я даведаўся шмат карыснай інфармацыі!» (Нілсіт А., студэнт ФМА БДУ).