24 верасня 2024 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ прайшла экспертная сустрэча з прадстаўнікамі Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.
У дыскусіі прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта і супрацоўнікі Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ.
У ходзе мерапрыемства бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнародных адносін, аналізу беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і ролі нашай краіны ў міжнародных арганізацыях. Таксама былі выпрацаваны шляхі далейшага ўзаемадзеяння ў экспертным полі, дасягнута дамоўленасць аб публікацыі сумесных аналітычных матэрыялаў і правядзенні экспертных дыскусій у тым ліку ў анлайн-фармаце.