19 чэрвеня студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны", "Сусветная эканоміка", "Міжнароднае права", якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Шарупіч Т.С. і Сіняўскай Ю.І. наведалі Клуб бразільскага кіно ў Пасольстве Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і дэгустацыю страў бразільскай кухні.
На кінапаказе была прадстаўлена біяграфічная драма рэжысёра Маўрысіо Фарыяса, прысвечаная гісторыі Эбе Камарго ― вядучай, якая стала сімвалам бразільскага тэлебачання. У 80-е гады 60-гадовая Эбе вырашаецца пачаць незалежную тэлекар'еру, яна паўстае перад аўдыторыяй як экстраардынарная вядучая, здольная пераадолець любы асабісты ці прафесійны крызіс.
Падчас дэгустацыі выкладчыкі і студэнты ФМА змаглі атрымаць асалоду ад такіх бразільскіх страў, як фейжоада (страва з фасолі, мясных прадуктаў і фарофы (маніёкавай мукі)), батата палья (бульбяная саломка), бобо дэ камарао (страва з крэветак у пюрэ з мані. ) з какосавым малаком), а таксама традыцыйнымі дэсертамі: брыгадэйра (кандытарскі выраб зроблены са згушчанага малака, какава-парашка, сметанковага масла і шакаладнай вобмешкі, якая пакрывае вонкавы пласт), болу-дэ-фуба (бразільскі бісквіт на кукурузнай муцэ) і інш.
Запрашэнне выкладчыкаў і студэнтаў на такія мерапрыемствы сведчыць аб высокім патэнцыяле і важнасці адукацыйных кантактаў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія.
Бразільская кухня сфармавалася пад уплывам афрыканскіх, партугальскіх, індзейскіх традыцый і ўяўляе сабой "пазл" рэгіянальных кухняў. Самымі характэрнымі прадуктамі бразільскай кухні з'яўляюцца бабы, рыс, морапрадукты, рыба, усе віды мяса, какосавае малако, садавіна.