28 мая адбылося выніковае паседжанне гуртка прамоўніцкага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці па тэме "Famous Awards. Role models among celebrities" (кіраўнік – старшы выкладчык, магістр міжкультурнай камунікацыі С. У. Салаўёва). Яно было прысвечана вядомым асобам у сучаснай медыяпрасторы і іх грамадскім уплыве. Гэтае мерапрыемства ўключала некалькі этапаў. У самым пачатку студэнтам было прапанавана выканаць заданне на суаднясенне частак цытат, якія датычацца поспеху і папулярнасці, аўтарамі якіх з'яўляюцца вядомыя пісьменнікі, вучоныя, дзеячы мастацтва. У рэжыме парнай працы навучэнцы абмеркавалі прапанаваныя выказванні, выказваючы да іх сваё асабістае стаўленне.
Далей студэнты азнаёміліся з аўтэнтычным відэаролікам на англійскай мове аб тым, як мяняліся спосабы дасягнення славы і папулярнасці на працягу гісторыі чалавецтва, паралельна выконваючы распрацаваныя выкладчыкам заданні на кантроль разумення іншамоўнай гаворкі на слых. Удзельнікі паседжання аргументавана абгрунтавалі свае пазіцыі адносна эвалюцыі паняцця "культ знакамітасці", праілюстраваўшы яго актуальнымі прыкладамі.
У другой частцы пасяджэння былі прадстаўлены даклады членаў гуртка Debate on FIRe аб найбольш вядомых прэміях і ўзнагародах у такіх галінах, як літаратура, сучасная папулярная музыка, навука і кіно. Студэнты спецыяльнасці «Міжнароднае права» Ксенія Дзяркачоўская, Паліна Заічкова, Валерыя Нічыпарук і Анастасія Сапсай прадэманстравалі развітыя моўныя ўменні на англійскай мове. Даклады былі добра падрыхтаваны, суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі і змяшчалі мноства цікавых фактаў і высноў.
На завяршальным этапе ўдзельнікі пасяджэння прааналізавалі наступствы так званай "зорнай хваробы" і выказалі сваё меркаванне аб тым, як можна супрацьстаяць культу знакамітасці. Паседжанне гуртка пакінула яркае ўражанне дзякуючы таму, што падабраны маўленчы матэрыял утрымліваў высокую камунікатыўную каштоўнасць і стымуляваў студэнтаў да далейшага вывучэння дадзенай тэмы.
Кіраўніцтва і актыў гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe выказваюць падзяку ўсім удзельнікам дадзенага паседжання – студэнтам 1-га – 3-га курсаў спецыяльнасці “Міжнароднае права” – і жадаюць далейшага ўдасканалення іх культуры палемічнай гаворкі на англійскай мове.
Анастасія Сапсай, студэнтка 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"