Подождите, идет загрузка сайта ...

3 чэрвеня 2024 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках работы дыялогавай пляцоўкі "Выбары-2025: роля дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў" адбылася сустрэча з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Уладзіміравічам Лукашэвічам.

Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч — выпускнік факультэта міжнародных адносін БДУ 1999 г. спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". У мінулым годзе атрымаў памятны знак "100 год БДУ". І гэтае наведванне факультэта стала яго першым візітам у ВНУ нашай краіны пасля яго прызначэння на новую пасаду.

У прывітальным слове першы прарэктар БДУ Д. М. Курловіч адзначыў асаблівую значнасць дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў у фарміраванні, рэалізацыі і прасоўванні дзяржаўнага парадку дня Рэспублікі Беларусь; важнасць давядзення да грамадзян каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства; фарміраванне адзінага разумення нацыянальнай стратэгіі; умацаванне грамадзянскасці і патрыятызму грамадзян; фармаванне дзяржаўнага мыслення. І выступленне па прыярытэтных напрамках знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе з'яўляецца вельмі актуальным.

У рамках свайго выступлення Сяргей Уладзіміравіч расказаў аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне за гады незалежнасці, аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне міжнародных адносін нашай краіны з замежнымі дзяржавамі як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый. Былі закрануты пытанні практычнага супрацоўніцтва МЗС і БДУ.

Пасля выступлення С. У. Лукашэвіч таксама адказаў на пытанні аўдыторыі. У прыватнасці, студэнты цікавіліся актуальным станам і перспектывамі супрацоўніцтва Беларусі з краінамі "далёкай дугі", рознымі аспектамі дыпламатычнай службы. Не засталося без увагі і беларуска-бразільскае супрацоўніцтва, бо да назначэння Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. У. Лукашэвіч працаваў на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія.

У канцы сустрэчы Сяргей Уладзіміравіч пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей факультэта міжнародных адносін БДУ. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 530 гасцей і ніводнага зарэгістраванага