1 чэрвеня 2024 года прадстаўнікі кафедры ўсходніх моў і студэнты-ўсходазнаўцы прынялі ўдзел у маштабным мерапрыемстве "Чай для гармоніі свету" (茶和天下) з нагоды Міжнароднага дня гарбаты, арганізаваным сумесна Міністэрствам культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на плошчы Свабоды ў цэнтры г. Мінска.
Выкладчык кафедры ўсходніх моў Чжэн Цзяюнь, будучы намеснікам старшыні Саюза кітайскіх студэнтаў у Беларусі, выступала ў якасці валанцёра з боку арганізатараў і адказвала за работу аднаго са стэндаў, якія прадстаўляў традыцыйную культуру АР Унутраная Манголія.
Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", а таксама выкладчыкі кафедры ўсходніх моў Сун Сінь і Лешчанка К. І. паўдзельнічалі ў мерапрыемстве ў якасці гледачоў і наведвальнікаў майстар-класаў.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе сумесныя выступленні ансамбляў песні і танца Улань Муці Унутранай Манголіі Кітая і Беларусі, дэманстрацыю чайнай культуры і аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Унутранай Манголіі, фестываль кітайскай кухні, майстар-класы па традыцыйнай кітайскай культуры, арганізаваныя пры актыўным удзеле РІКК БДУ, ВК па навуцы і тэхналогіях БНТУ, Кітайскага Культурнага Цэнтра ў г. Мінску і інш.