Подождите, идет загрузка сайта ...

16 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на факультэце міжнародных адносін пад эгідай Студэнцкай рады па якасці адукацыі і навуцы і Рады па навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ адбыўся круглы стол, прысвечаны лічбавай дыпламатыі.

Ва ўступным слове старшыня Рады па НДРСА факультэта дацэнт Аўласенка Ігар Міхайлавіч прапанаваў паразважаць над самім феноменам лічбавай дыпламатыі, даць яму азначэнне. Была паказана шматаспектнасць гэтай з'явы, абазначаны асноўныя этапы глабальнага развіцця лічбавай дыпламатыі, у тым ліку асваенне сацыяльных сетак работнікамі знешнепалітычных ведамстваў, пераход у далейшым да апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных і перспектыў выкарыстання магчымасцей машыннага навучання і штучнага інтэлекту для ўдасканалення дыпламатычнай практыкі.

З дакладамі, прысвечанымі лічбавай дыпламатыі Швецыі і ЗША – дзяржаў, якія стаялі ля вытокаў гэтай з'явы, выступілі Юліяна Сакалова і Крысціна Кадоўб. Параўнальны аналіз лічбавай дыпламатыі краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза правялі Дзмітрый Драбовіч і Уладзімір Панамароў. Марыя Гедымін падрыхтавала выступленне, прысвечанае перспектывам і асаблівасцям міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне лічбавай дыпламатыі. Ангеліна Кахановіч у дакладзе, прысвечаным будучыні лічбавай дыпламатыі, рэзюмавала прагнозы і тэндэнцыі развіцця ў гэтай сферы, акцэнтавала ўвагу на бачанні перспектыў развіцця гэтай сферы ў Расійскай Федэрацыі.

Напрыканцы мерапрыемства дацэнт кафедры міжнародных адносін Анастасія Сцяпанаўна Міксюк паказала прыклады вядзення сацыяльных сетак лідарамі замежных краін і супрацоўнікамі знешнепалітычных ведамстваў. Асаблівая ўвага была нададзена лічбаваму этыкету – новай з'яве, якая ўзнікла ў адказ на ўкараненне новых тэхналогій у наша паўсядзённае жыццё і дыпламатычную практыку. Удзельнікі круглага стала прыйшлі да агульнай высновы аб тым, што па меры далейшага тэхналагічнага развіцця сфера дыпламатыі ўсё больш будзе адчуваць наступствы глабальнага "лічбавага павароту". 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 420 гасцей і ніводнага зарэгістраванага