Подождите, идет загрузка сайта ...

16 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА супрацоўнікамі кафедры міжнароднага турызму дацэнтам Багіно Н.І. і старшым выкладчыкам Рашэтнікавай А.М. была арганізавана сустрэча з маладымі вучонымі НАН Беларусі. У госці да студэнтаў 2 і 3 курса прыйшлі Лебедзевіч Марына Віктараўна – старшыня Савета маладых вучоных Інстытута эканомікі НАН Беларусі, навуковы супрацоўнік Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі і Аксяневіч Ганна Міхайлаўна – намеснік старшыні Савета маладых вучоных Інстытута эканомікі НАН Беларусі, навуковы супрацоўнік аддзела маніторынгу сацыяльна- эканамічнага развіцця.

Лебядзевіч Марына пазнаёміла студэнтаў з гісторыяй і структурай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, работай Савета маладых вучоных, міжнародным супрацоўніцтвам, мерапрыемствамі, якія арганізуе акадэмія як для вучоных, так і для шырокага кола ўдзельнікаў у мэтах папулярызацыі дасягненняў беларускіх вучоных і прыцягнення вучняў да заняткаў навукова-даследчай дзейнасцю.

Аксяневіч Ганна расказала аб дзейнасці Інстытута эканомікі НАН Беларусі, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці, аб беларускай эканамічнай школе, аб удзеле супрацоўнікаў і, у прыватнасці, маладых вучоных інстытута ў навуковых канферэнцыях і семінарах, конкурсах на атрыманне грантаў і стыпендый, міжнародным супрацоўніцтве з шэрагам навуковых і вышэйшых навучальных устаноў блізкага і далёкага замежжа, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру.

Выступоўцы развеялі шэраг традыцыйных стэрэатыпаў аб кар'еры вучонага. Прафесійная дзейнасць вучонага можа быць актыўнай і рознапланавай праз удзел у розных мерапрыемствах як навуковых, так і навукова-папулярных для шырокай аўдыторыі, якія арганізуюцца на розных пляцоўках. Сярэдні ўзрост вучонага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – менш за 47 гадоў. Пры гэтым 30% навуковага калектыву – маладыя навукоўцы ва ўзросце да 35 гадоў.

Найбольшую цікавасць слухачоў выклікала інфармацыя аб міжнародным навуковым турызме ў рамках прафесійнай дзейнасці вучоных, уключаючы ўдзел у мерапрыемствах у навуковых і навукова-тэхналагічных цэнтрах, у тым ліку замежных; палявыя даследаванні помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны, напрыклад, археалагічныя раскопкі на рацэ Менцы паблізу вёскі Гарадзішча Мінскага раёна; даследаванні ўнікальных прыродных аб'ектаў, навукова-папулярныя мерапрыемствы на адкрытым паветры, напрыклад фестываль навукі ў Батанічным садзе, які ў 2023 годзе сабраў 20 тысяч наведвальнікаў; выязныя стажыроўкі і інш.

Выкладчыкаў і студэнтаў запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах, якія будуць арганізаваны НАНБ у бягучым 2024 годзе: Моладзь у навуцы, Конкурс творчых работ, прымеркаваны да Года якасці, Калядны тыдзень навукі і інавацый.

Кафедра міжнароднага турызму выказвае падзяку навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі НАН Беларусі Лебядзевіч Марыне Віктараўне і Аксяневіч Ганне Міхайлаўне за цікавую прэзентацыю аб магчымасцях кар'еры маладых вучоных.

Матэрыял падрыхтавала дацэнт кафедры міжнароднага турызму Н.І. Багіно 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 776 гасцей і ніводнага зарэгістраванага