Подождите, идет загрузка сайта ...

16 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ ў рамках Тыдня студэнцкай навукі адбылася экспертная сустрэча з удзелам выпускніка 2014 г. спецыяльнасці "Міжнароднае права" Вячаслава Андрэевіча Таніна, які цяпер з'яўляецца намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ "Галаграфічная індустрыя". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін Уладзіслаў Валер'евіч Фральцоў і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, магістр міжкультурнай камунікацыі Святлана Уладзіміраўна Салаўёва.

Сустрэча насіла прафарыентацыйны характар. Падчас прэзентацыі запрошаны эксперт падзяліўся бачаннем таго, якія крокі неабходна рабіць студэнтам факультэта міжнародных адносін ужо сёння для развіцця іх паспяховай кар'еры ў будучыні. У выступленні былі закрануты такія важныя пытанні, як планаванне прафесійнай траекторыі, крытэрыі і фактары паспяховасці, пошук балансу паміж працай і арганізацыяй асабістага часу, а таксама роля замежных моў у дзейнасці сучаснага спецыяліста міжнароднага профілю.

Адбылася таксама дыскусія з аўдыторыяй на прадмет ключавых прафесійных навыкаў і кампетэнцый, якія можна і трэба развіць, навучаючыся на факультэце міжнародных адносін БДУ. Найбольшую цікавасць пры гэтым ва ўдзельнікаў выклікаў спіс бізнес-літаратуры, рэкамендаваны да чытання В. А. Таніным.

Падобныя сустрэчы закліканы садзейнічаць развіццю ўстойлівай матывацыі да навучання і асобаснага росту нашых студэнтаў. Арганізатары мерапрыемства і кіраўніцтва факультэта міжнародных адносін выказваюць падзяку В. А. Таніну за змястоўны выступ і жадаюць запрошанаму эксперту далейшых творчых і прафесійных поспехаў!

Тэкст падрыхтавала старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, магістр міжкультурнай камунікацыі С. У. Салаўёва 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 649 гасцей і ніводнага зарэгістраванага