Подождите, идет загрузка сайта ...

12 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін у фарматах анлайн і афлайн прайшоў міжнародны круглы стол на тэму «Беларуска-кітайскія адносіны на сучасным этапе: стан і перспектывы развіцця», арганізаваны кафедрай комплекснага вывучэння развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Разам рэалізуем дамоўленасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна" – менавіта пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства.

У рамках круглага стала адбылася цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні Кітайска-Беларускім СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку" і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Ад імя Кітайска-Беларускага СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" Мемарандум падпісаў намеснік генеральнага дырэктара Жэнь Фей, ад імя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Кочын В.П.

Мадэратарам выступіў загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі доктар палітычных навук Руслан Алегавіч Есін. На цырымоніі ён прапанаваў "дарожную карту" мерапрыемстваў па рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Кітайска-Беларускім СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку" і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

На цырымоніі падпісання прысутнічалі прадстаўнікі СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку", Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама выкладчыкі і магістранты з кітайскіх ВНУ, такіх як Хэйлунцзянскі, Паўночна-заходні педагагічны ўніверсітэт, Юньнаньскі ўніверсітэт, Ланьчжоўскі ўніверсітэт.

Падпісаны дакумент павінен стаць наступным крокам у стварэнні новых гарызонтаў у адукацыі праз распрацоўку сумесных адукацыйных праграм, а таксама адкрые новыя магчымасці для практычнага супрацоўніцтва БДУ з рэзідэнтамі "Вялікага каменя".

Тэматыка агучаных дакладаў закранула шырокі спектр актуальных пытанняў – пытанні аб адносінах паміж Беларуссю і Кітаем: перспектывы развіцця супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў сферы эканомікі, адукацыі і культуры ў рамках рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", шматвектарнае супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў рамках рэалізацыі канцэпцыі супольнасці Адзінага лёсу чалавецтва, параўнальнае даследаванне бягучай сітуацыі фестывальнага турызму ў Кітаі і Беларусі, сутыкненне інтарэсаў Беларусі і Кітая ў Арктычным рэгіёне; пытанні аб расійска-кітайскіх адносінах: расійска-кітайскае партнёрства ў кантэксце сучасных выклікаў і пагроз, сумеснае кітайска-расійскае будаўніцтва «Лядовага Шаўковага шляху: перспектывы развіцця ва ўмовах барацьбы за Арктыку, рэгіянальны вектар у супрацоўніцтве адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (на прыкладзе Амурскай вобласці і паўночных правінцый КНР); пытанні аб развіцці сучаснага Кітая: карціна будучага Кітая: палітычны, сацыяльны кантэкст, суседская палітыка КНР у кантэксце пашырэнне межаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расіі, асаблівасці функцыянавання кітайскіх транснацыянальных карпарацый, распрацоўка прыярытэтных напрамкаў інстытуцыйных пераўтварэнняў, накіраваных на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на рэгіянальным і галіновым узроўнях (на асобных прыкладах КНР), а таксама пытанні аб авіяцыйнай дыпламатыі Рэспублікі Беларусь і культурна-гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-членаў ШАС. Трэба адзначыць, што гэты час вельмі сімвалічны: у Дзень касманаўтыкі і паспяховага касмічнага палёту першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыны Вітальеўны Васілеўскай, у рамках круглага стала быў заслуханы шэраг дакладаў, прысвечаных авіяцыйнай і касмічнай тэматыцы.

Прапановы і высновы экспертаў, выказаныя падчас дыскусіі, будуць апублікаваны і будуць запатрабаваны ў акадэмічным навучальным працэсе і дыпламатычнай практыцы. Па выніках канферэнцыі рыхтуецца зборнік артыкулаў, які будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага