Подождите, идет загрузка сайта ...

15 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі студэнты факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у экскурсіі ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі на выставу сучасных навукова-тэхнічных дасягненняў. Экскурсію арганізаваў старшыня Савета па НДРСА ФМА БДУ, дацэнт кафедры міжнародных адносін Аўласенка Ігар Міхайлавіч.

Студэнты азнаёміліся з дзейнасцю і найноўшымі дасягненнямі 7 асноўных аддзяленняў НАН Беларусі: фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічных навук, хіміі і навук аб Зямлі, біялагічных навук, медыцынскіх навук, аграрных навук, а таксама гуманітарных навук і мастацтваў. У прыватнасці, удзельнікам экскурсіі былі прадэманстраваны прэпараты, з якімі праводзіліся доследы ў ходзе нядаўняй экспедыцыі першага беларускага касманаўта М. В. Васілеўскай, расказалі пра асаблівасці работы ў рамках экспедыцый беларускіх вучоных у Антарктыду, паказаны 4D-прынтэр, які друкуе біялагічныя тканіны, і многае іншае. У рамках экскурсіі ўздоўж стэндаў аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў акцэнт быў зроблены на найноўшых адкрыццях апошніх археалагічных экспедыцый у Беларусі, у прыватнасці, падчас раскопак гарадзішча на рацэ Менка – папярэдніка сучаснага Мінска.

Адмысловую цікавасць у студэнтаў выклікала абмеркаванне перспектыў міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь. Апроч Расійскай Федэрацыі, перспектыўнымі партнёрамі з краін далёкага і блізкага замежжа былі названы Кітай, В'етнам, Узбекістан. Як адзначылі прадстаўнікі НАН Беларусі, цікавасць праяўляецца з боку Ірана і Пакістана, іншых краін Азіі і Афрыкі. Разам з тым было адзначана, што важную ролю пры ўстанаўленні і падтрыманні навукова-тэхнічных кантактаў з замежнымі партнёрамі таксама адыгрывае разуменне спецыфікі іх дзелавой культуры і этыкі. І ў гэтым пытанні важную ролю могуць адыграць менавіта спецыялісты ў галіне міжнародных адносін.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 647 гасцей і ніводнага зарэгістраванага