Подождите, идет загрузка сайта ...

15 красавіка 2024 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі прайшоў круглы стол, арганізаваны прафесарам кафедры міжнародных адносін С.Ф. Свілас і дацэнтам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А.У. Сідарэвіч-Стахновай. Тэма круглага стала – "Дыпламаты Царскай Расіі і Савецкага Саюза: дзейнасць на лацінаамерыканскім напрамку". У абмеркаванні ўнёску ва ўстанаўленне і развіццё дыпламатычных адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі такіх персаналій, як А.М. Гарчакоў, Г.У. Чычэрын, М.М. Літвінаў, А.А. Грамыка, А.М. Прымакоў і інш. прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць іспанскую мову ў якасці першай замежнай.

Падчас мерапрыемства студэнты абмеркавалі ўнёсак расійскіх і савецкіх дыпламатаў, вучоных, дзеячаў культуры ў вывучэнне лацінаамерыканскага кантынента, а таксама іх ролю ў развіцці палітычных, эканамічных, культурных сувязей паміж Царскай Расіяй, Савецкай Расіяй, Савецкім Саюзам і краінамі Лацінскай Амерыкі. Так, напрыклад, В. Федарака прадставіла вынікі даследавання адносна ролі А.М. Гарчакова ва ўсталяванні дыпламатычных адносін і падпісанні гандлёвага пагаднення з Перу; рэльефна паказала ролю Г.В. Чычэрына і М.М. Літвінава ў наладжванні двухбаковых адносін А. Лучыц; В. Кавалёва расказала аб гісторыі дыпламатычнай дзейнасці і трагічнай гібелі ў студзені 1945 г. савецкага пасла ў Мексіцы К.А. Уманскага; аб заслугах А.А. Грамыкі ў вырашэнні Карыбскага крызісу, а таксама аб развіцці такіх новых форм савецка-лацінаамерыканскіх адносін, як сустрэчы і перамовы на вышэйшым узроўні, якія атрымалі развіццё пры гэтым палітычным дзеячы, паведаміла Д. Дрык. Гэта толькі невялікая частка тэм, якія абмяркоўваліся ў рамках круглага стала.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і высокай актыўнасці студэнтаў. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 811 гасцей і ніводнага зарэгістраванага