Подождите, идет загрузка сайта ...

16 красавіка 2024 года ў рамках навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных тыдню кафедры мытнай справы ФМА БДУ, адбылося адкрытае пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка кафедры мытнай справы ФМА БДУ "Міжнароднае мытнае супрацоўніцтва". Тэма мерапрыемства – "Рэгіянальныя аддзяленні Сусветнай мытнай арганізацыі".

З уступным словам выступіў загадчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар В.А. Астрога. Ён расказаў аб узаемадзеянні кафедры мытнай справы з Сусветнай мытнай арганізацыяй (далей - СМытА), International Network of Customs Universities (Міжнародная сетка мытных універсітэтаў) і важнае значэнне гэтай тэмы для студэнтаў.

Таксама з уступным словам выступіў навуковы кіраўнік СНК "Міжнароднае мытнае супрацоўніцтва" старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ, магістр юрыдычных навук А.В. Грабеннікаў. Ён расказаў аб задачах рэгіянальных аддзяленняў СМытА.

На адкрытым пасяджэнні з навуковымі дакладамі выступілі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа": Шадзько Вікторыя ("Агульная інфармацыя аб навучальных цэнтрах СМытА"), Казачонак Антон ("Рэгіянальны еўрапейскі офіс Інстытуцыйнага развіцця СМытА"), Быстрыцкая Ульяна (“Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёна СМытА ў Азербайджанскай Рэспубліцы”), Салаўёва Ульяна ("Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёну СМытА ў Кыргызстане”), Друнчанка Цімафей ("Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёну СМытА ў Рэспубліцы Казахстан"), Ленская Анастасія ("Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёну СМытА ў Расійскай Федэрацыі"), Ліннік Андрэй (“Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёна СМытА ва Украіне”), Папова Кацярына (“Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёна СМытА ў Паўночнай Македоніі”), Краскоўская Паліна (“Рэгіянальны навучальны цэнтр еўрапейскага рэгіёна СМытА ў Венгрыі”) , Муха Зміцер ("Праграма СМытА  PICARD.”).

Таксама была праведзена займальная віктарына па веданні міжнароднага мытнага права, пераможцы атрымалі прызы і шмат станоўчых эмоцый.

Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага