Подождите, идет загрузка сайта ...

19 сакавіка 2024 г. кафедра ўсходніх моў і кафедра ўсходазнаўства правялі вечар усходняй паэзіі, прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі.

У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел загадчык кафедры ўсходазнаўства Баравы Віталь Расціслававіч і выкладчыкі кафедры ўсходніх моў Лешчанка Ксенія Ігараўна, Таране Хацеф, Лешчанка Валерыя Алегаўна, Стасева Ганна Пятроўна, Скалозубава Вольга Сяргееўна, Цішкевіч Ганна Мікалаеўна.

Студэнты падрыхтавалі творчыя нумары: прадэкламавалі вершы на вывучаемых мовах, выканалі песні папулярных выканаўцаў з краін Усходу. Сярод удзельнікаў былі студэнты 1-4 курса спецыяльнасцей "Усходазнаўства", "Лінгвакраіназнаўства" і "Міжнародныя адносіны" і магістранты спецыяльнасці "Усходазнаўства", якія вывучаюць усходнія мовы - кітайскую, карэйскую, японскую, фарсі, арабскую і турэцкую.

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца па рашэнні ЮНЕСКА 21 сакавіка штогод, пачынаючы з 1999 г. Свята заснавана ААН 15 лістапада 1999 года. Гэты дзень закліканы паслужыць стварэнню ў публічным асяроддзі пазітыўнага вобраза паэзіі як сапраўды сучаснага мастацтва, адкрытага людзям. 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1079 гасцей і ніводнага зарэгістраванага