Подождите, идет загрузка сайта ...

15 лютага студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Натуркача М. В. і Майсюк Ю. Л. правялі конкурс праектаў з аналізам актуальных асаблівасцей сусветных культур, стэрэатыпаў, эканамічных і інтэлектуальных дасягненняў краін "Understanding cultures". Мерапрыемства ставіла за мэту ўзгадаць раней атрыманыя веды аб высокакантэкстных і нізкакантэкстных, манахронных і паліхронных культурах і на практычным узроўні разгледзець нацыянальныя стэрэатыпы.

Раскрываючы цікавасць да міжнароднага супрацоўніцтва, Кацярына Новік прадставіла тэму "Germany. Trends, tendencies and stereotypes”, таксама паказаўшы мультымедыйныя прыклады попкультуры. Сакалоўская Ксенія і Нагорны Сяргей распавялі пра культурныя дасягненні і культурную своеасаблівасць краін Захаду на прыкладзе ЗША. Цікавы аналітычны праект прадставіў Гэ Ітун, дзе на прыкладзе аналізу важных этапаў развіцця КНР паказаў пераемнасць традыцый і ўзаемасувязь на сучасным этапе супрацоўніцтва і эканоміка-палітычнага развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі, Савецкага Саюза, Расіі, Беларусі, краін ЕўрАзЭС. Дыяна Шуцько і Вікторыя Філіповіч падрыхтавалі работу па аналізу культурных традыцый Беларусі і краін цэнтральнай Еўропы.

Прадстаўленне праектаў дало магчымасць палепшыць навыкі аналітычнай работы, звязанай з прафесійнай дзейнасцю, а таксама паглыбіць веды ў прафесійнай сферы і ўдасканальваць камунікатыўныя навыкі прадстаўлення матэрыялу перад аўдыторыяй на англійскай мове.

Кацярына Новік, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках