Подождите, идет загрузка сайта ...

Кафедра міжнароднага права на чале з загадчыкам кафедры дац. С. М. Ананіч і кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці на чале з загадчыкам кафедры дац. С. А. Дубінка арганізавалі сумеснае мерапрыемства з ДУO "Гімназія № 36 г. Мінска" ў рамках дагаворных адносін з мэтай рэалізацыі прафарыентацыйнай праграмы.

Навучэнцы 7-га класа гімназіі са сваім навуковым кіраўніком прынялі рашэнне аб удзеле ў III Фестывалі даследчых работ навучэнцаў V-VII класаў «Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё». Паколькі даследчая работа патрабавала выкарыстання лінгвістычных метадаў, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л.А. Морава, А.С. Кузьміна-Мамедава, А.М. Салавей, А.П. Гіцкая адгукнуліся на прапанову сустрэцца з навуковым кіраўніком гімназічнага праекта – Ананіч Веранікай Дзмітрыеўнай – і аказаць кансультатыўную дапамогу ў афармленні тэарэтычнай і практычнай часткі даследчага праекта на цікавую і актуальную тэму "Двухмоўныя надпісы на "мерчах" як сродак папулярызацыі беларускіх брэндаў".

Варта адзначыць, што ў рамках рэалізацыі практычнай часткі даследчага праекта школьнікі прадставілі ўзоры "мерча" з двухмоўнымі назвамі, выпусціўшы экалагічную сумку-шопер і стварыўшы аўтарскі стыкерпак у Viber.

Сумесныя намаганні ўвянчаліся поспехам: 7 лютага навучэнцы падшэфнай гімназіі паспяхова прадставілі постэрны праект на раённым этапе фестывалю і занялі 1-е месца, пакінуўшы ззаду 17 каманд гуманітарнай секцыі і прайшоўшы ў гарадскі этап конкурсу.

Віншуем навучэнцаў гімназіі з дастойным выступленнем і жадаем удачы на гарадскім этапе фестывалю даследчых работ!

Кафедра міжнароднага права
Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1300 гасцей і ніводнага зарэгістраванага