Подождите, идет загрузка сайта ...

9 лютага 2024 г., напярэдадні Новага года па ўсходнім календары, студэнты-кітаісты прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Свята вясны, або Чуньцзе, арганізаваных выкладчыкамі кафедры ўсходніх моў (Лешчанка К.І., Лабанава А.Я.) і кафедры ўсходазнаўства (Клімавіч В.У.).

Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ў інтэрактыўным фармаце вывучылі і замацавалі новую лексіку па тэме "Чуньцзе" і даведаліся аб звычаях кітайцаў і легендах, звязаных са святам. Студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" паўдзельнічалі ў праглядзе і абмеркаванні дакументальнага фільма Цэнтральнага тэлебачання Кітая, прысвечанага святу, і правялі дыскусію "Навагоднія абяцанні і планы: за і супраць". Таксама для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і 2-3 курсаў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" былі праведзены майстар-класы "Традыцыйнае мастацтва цзяньчжы".

Першакурснікі спецыяльнасці "Усходазнаўства" на тэматычных занятках "Чуньцзэ ў Кітаі" азнаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года ў Кітаі, падрыхтавалі святочныя паштоўкі і склалі віншаванні.

Новы год у Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі адзначаюць на другі маладзік пасля зімовага сонцастаяння. У Кітаі гэтае свята завуць Чуньцзе (春节) - Свята вясны: па меркаванні кітайцаў, у гэты дзень адбываецца абуджэнне прыроды. Чуньцзэ з'яўляецца самым доўгім і самым важным святам у кітайскім месяцова-сонечным календары. У 2024 г. Свята вясны прыпала на 10 лютага, святкаванне ў Кітаі працягнецца 8 дзён - да 17 лютага. 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках