27 кастрычніка 2023 г. на ФМА Саветам маладых вучоных факультэта запланавана правядзенне навуковага семінара на тэму «Мастацтва падрыхтоўкі і напісання навуковага артыкула».

Асноўная мэта семінара – абмеркаванне пытанняў падрыхтоўкі і напісання навуковых артыкулаў.

У працы семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

Час працы семінара з 14.00 да 15.00 у аўд. 520.

Запрашаем да ўдзелу магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Парадак удзелу: у тэрмін да 26 кастрычніка 2023 г. уключна неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Па пытаннях звяртацца: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, старшыня СМУ ФМА, выкладчык кафедры МЭА, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.